
| Мапа | Аб праэкце | Усе відэа | Рус Бел Eng |
|
«Музыка гарадзенскiх вулiц» – гэта гродзенскі музычны відэаблог. Жывыя песні жывых музыкаў на гарадзенскіх вуліцах. Гродна – горад на захадзе Беларусі, на мяжы з Польшчай і Літвой. Гораду амаль 900 гадоў (першая згадка ў 1128 годзе), тут ёсць два замка польскіх каралёў, Каложская царква XII стагоддзя, старадаўнія касцёлы, кляштары, утульныя вуліцы, паркі ... Мы любім наш горад. Мы любім жывую музыку: бард-рок, джаз, аўтарская песня, этніка – усе стылі добрыя, калі добры артыст. Таму мы хочам паказаць прыгажосць нашага горада, а таксама і музыкаў, якія жывуць у нас ці прыязджаюць да нас з канцэртамі. Мы – гэта:Павел Салаўёў – ідэя, каардынацыя, гук, інтэрнэт; камера, мантаж (19) Андрэй Ломаў – камера, мантаж (1–17) Ігар Адасік – камера, мантаж (18); дызайн.У 2026 годзе мы перазапускаем праект пасля паўзы ў дзесяць гадоў. Пішыце нам: MusicOfGrodnoStreets(гаў)gmail.com |
| © 2014-2016, 2026 Музыка гарадзенскiх вулiц Пры падтрымцы партала Grodno.net |