Мапа       Аб праэкце       Усе відэа        Рус  Бел  Eng    



  

«Музыка гарадзенскiх вулiц» – гэта гродзенскі музычны відэаблог. Жывыя песні жывых музыкаў на гарадзенскіх вуліцах.

Гродна – горад на захадзе Беларусі, на мяжы з Польшчай і Літвой. Гораду амаль 900 гадоў (першая згадка ў 1128 годзе), тут ёсць два замка польскіх каралёў, Каложская царква XII стагоддзя, старадаўнія касцёлы, кляштары, утульныя вуліцы, паркі ... Мы любім наш горад. Мы любім жывую музыку: бард-рок, джаз, аўтарская песня, этніка – усе стылі добрыя, калі добры артыст. Таму мы хочам паказаць прыгажосць нашага горада, а таксама і музыкаў, якія жывуць у нас ці прыязджаюць да нас з канцэртамі.

Мы – гэта:
    Павел Салаўёў – ідэя, каардынацыя, гук, інтэрнэт
    Андрэй Ломаў – камера, мантаж (1–18)
    Ігар Адасік – камера, мантаж (19); дызайн
    Аляксей Шота«Hrodna.life» / «Твой Cтыль», маральная і матэрыяльная падтрымка.

Пішыце нам: MusicOfGrodnoStreets(гаў)gmail.com

         


© 2016 Музыка гарадзенскiх вулiц
Пры падтрымцы інтэрнэт-выдання «Твой стыль» і партала Grodno.net